З 1 па 20 лютага 2021 года ў Саратаве (Расія) праходзіў II Міжнародны конкурс «Віртуозы».
Інфармацыйную падтрымку конкурсу аказвае Міністэрства Культуры Саратаўскай вобласці. Сёлета з-за эпідэміялагічнай абстаноўкі выканальніцкае спаборніцтва праводзілася па відэазапісах.
Конкурс сабраў 260 нумароў (больш за 300 удзельнікаў) з розных гарадоў Расіі (Калінінград, Арэнбург, Самара, Омск, Краснадар, Наварасійск, Саратаў, Казань, Яраслаўль, Валгаград, Новасібірск, Северадзвінск, Курск, Пскоў, Іжэўск, Растоў-на-Доне, Санкт-Пецярбург, Масква), а таксама з Карэліі, Мардовіі, Татарстана; Крыма; Луганскай вобласці; Літвы (Каўнас, Клайпеда); Латвіі (Даўгаўпілс); Польшчы (Варшава); Чарнагорыі (Бар); Ізраіля; ЗША (Нью-Ёрк); Эстоніі (Талін) і Беларусі (Віцебск, Орша, Гродна, Мінск).
Прадстаўнікамі журы конкурсу сталі:
• Надзея Драбышэўская (г. Санкт-Пецярбург, Расія)
• Аляксей Саяпін (г. Аахен, Германія)
• Кацярына Сцепанідзіна (г. Гданьск, Польшча)
• Ілля Сценьшын (г. Масква, Расія)
Аляксей Яршоў, навучэнец 4 класа фартэпіяннага аддзялення (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько), прыняў удзел у намінацыі «Фартэпіяна. Сола», якая складалася з 85 удзельнікаў, і стаў Лаўрэатам I ступені!
Віншуем Аляксея Яршова і яго выкладчыка Святлану Аляксандраўну Разько і зычым ім натхнення і новых творчых перамог!