21 лютага 2021 года ў г. Петразаводск (Рэспубліка Карэлія) прайшоў Міжнародны конкурс выканальніцкіх мастацтваў «Зімовы Петразаводск». У 2021 годзе ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам конкурс праводзіўся ў дыстанцыйным фармаце па відэазапісах. Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца:
• Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А.К. Глазунова»;
• Агульнарасійская федэрацыя мастацтваў – АФМ;
• Усерасійскі шматфункцыянальны цэнтр – УШЦ;
• Саюз дзеячаў мастацтваў – СДМ.
Журы конкурсу:
• Утробін Аляксандр Аляксандравіч (старшыня журы) – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Карэлія, прафесар Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К. Глазунова
• Шапавалаў Сяргей Уладзіміравіч (Масква) – ганаровы работнік культуры г. Масквы, уладальнік прэміі Ўрада Масквы «За ўклад у развіццё культуры»
• Шакіраў Раліф Радыкавіч (СПб, Прэзідэнт Агульнарасійскай федэрацыі мастацтваў)
У конкурсе прынялі ўдзел 133 выканаўцы з Расіі, Карэліі, Кітая, Украіны і Беларусі.
У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна» ва ўзроставай катэгорыі «Дзеці 10-12 гадоў» прыняў удзел вучань 4 класа фартэпіяннага аддзялення Аляксей Яршоў (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько) і стаў Лаўрэатам I ступені!
Віншуем Аляксея Яршова і яго выкладчыка Святлану Аляксандраўну Разько і зычым ім новых творчых поспехаў!