24 лютага 2021 г. адбыўся Міжнародны конкурс мастацтваў «Рытм Натхнення!» (г.Масква, Расійская Федэрацыя), арганізаваны міжнародным аб’яднаннем «Вясёлка мастацтваў». У журы конкурсу ўвайшлі вядучыя педагогі і артысты, дзеячы мастацтваў Расійскай Федерации.

У намінацыі «Вакальная творчасць. Дэбют (першы год навучання), Сола (4-6 гадоў)» перамогу атрымала навучэнка падрыхтоўчага класа харавога аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска Бартавая Марыя, якая была ўдастоена звання “Лаўрэат I ступені”.
Асабліва прыемна адзначыць, што падрыхтоўчы клас на базе харавога аддзялення ўпершыню быў адкрыты зусім нядаўна – у 2020 годзе, і перамога Марыі стала першай у гісторыі падрыхтоўкі самых юных спевакоў у нашай школе!
Ад усёй душы віншуем Марыю Бартавую, настаўніка – Белую Святлану Аляксандраўну, канцэртмайстра – цярновы Паліну Яўгенаўну з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!