Віншуем Лаўрэатаў VI Міжнароднага дыстанцыйнага фестывалю-конкурсу «Музычная скарбніца»!

З 17 красавіка па 3 траўня 2023 года праходзіў VI Міжнародны дыстанцыйны фестываль-конкурс «Музычная скарбніца». У гэтым годзе ён аб’яднаў 1839 удзельнікаў з 7 краін.

У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы Святланы Аляксандраўны Разько і Валянціны Яўгенаўны Гарбацікавай.

Члены журы адзначылі высокі прафесіяналізм і па заслугах ацанілі выступленні нашых удзельнікаў:

Арцём Хаменка і Аліса Прымакова – намінацыя «Інструментальнае выканальніцтва. Змешаныя ансамблі (5-10 гадоў)» – Лаўрэат II ступені,

Марыя Малевіч і Кацярына Янута – намінацыя «Інструментальнае выканальніцтва. Змешаныя ансамблі (11-15 гадоў)» – Лаўрэат II ступені,

Вера Кузьміна – намінацыя «Інструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна сола (7-8 гадоў)» – Лаўрэат III ступені,

Ева Лемяшэўская – намінацыя «Інструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна сола (7-8 гадоў)» – Лаўрэат III ступені,

Павел Прымакоў – намінацыя «Інструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна сола (16+)» – Лаўрэат III ступені!

Віншуем нашых навучэнцаў і іх настаўнікаў! Зычым новых творчых дасягненняў!