Канцэрт-прэзентацыя Аліны Безэнсон

14 траўня 2023 года ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай адбыўся аўтарскі канцэрт-прэзентацыя кампазітара Аліны Іванаўны Безенсон.

Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве гарадской метадычнай секцыі па спецыяльнасці «Домра, балалайка». У канцэрце выступілі салісты і творчыя калектывы, сярод іх – ансамбль настаўнікаў нашай школы «Акцэнт» з сачыненнем «Танга-нуэва».