17 траўня 2023 года навучэнцы Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай класа органа настаўніка Аляксандры Сяргееўны Галубцовай: Сафія Грышкова, Ева Пагодзіна, Сафія Чаплінская прынялі ўдзел у канцэрце-лекцыі «Арганісты-віртуозы эпохі рамантызму». У выкананні юных арганістаў прагучалі сачыненні В. Фолькмара і І.Х.Г. Рынка ў Габеленавай зале Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі.

