Канцэрт навучэнцаў класа ўдарных інструментаў

19 траўня 2023 года на адкрытай пляцоўцы Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай адбыўся канцэрт навучэнцаў класа ўдарных інструментаў у фармаце open-air!

Удзельнікі і салісты ўзорнага ансамбля «Рымшот»(кіраўнік Аляксандра Сяргееўна Ганькова) прадставілі музычную прэзентацыю фантастычных магчымасцей ударных інструментаў! Яркія тэмбры і запальныя рытмы, а таксама захопленасць і азарт юных музыкаў, закаханых у свае інструменты, заразілі энтузіязмам і нястрымнай энергіяй аўдыторыю!