У Магілеве скончыўся Адкрыты Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў на класічнай гітары «Беларуская гiтара-2023».
Арганізатарамі конкурсу былі Дэпартамент па адукацыі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, Установа адукацыі «Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Яўгена Глебава».
Асноўнымі задачамі конкурсу сталі папулярызацыя музычнага мастацтва і выканальніцтва на класічнай гітары ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама музычных твораў беларускіх кампазітараў.
Творчы конкурс адбыўся ў 10 намінацыях сярод 8 узроставых груп.
Прафесійнае журы пад старшынствам Яўгена Міхайлавіча Грыдзюшкі, прафесара кафедры струнных народных шчыпкова-ударных інструментаў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, кампазітара, высока ацаніла выступленне вучня трэцяга класа народнага аддзялення нашай школы.
Міхаіл Суслікаў (клас настаўніка Сяргея Анатольевіча Клімашына) стаў Лаўрэатам I ступені!
Віншуем Міхаіла і яго настаўніка з паспяховым выступленнем! Зычым новых творчых перамог!


