22 траўня 2023 года ў зале грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кампазітараў» адбыўся канцэрт «Ступені да майстэрства».
Студэнты ўстаноў адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», а таксама навучэнцы Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай прадставілі творы як маладых аўтараў, так і творы майстроў беларускага кампазітарскага мастацтва.
У выкананні навучэнцаў фартэпіяннага аддзялення Евангеліны Пагодзінай (клас настаўніка Ірыны Валянцінаўны Бяганскай), Святаслава Задарожнага і Аліны Раткевіч (клас настаўніка Наталлі Іванаўны Чарнавокай) прагучалі сачыненні Генрыха Вагнера, Алены Атрашкевіч і Сяргея Бельцюкова.




