Справаздачны канцэрт дзіцячых школ мастацтваў горада Мінска

15 мая 2023 года на сцэне Мінскага гарадскога палаца культуры адбыўся справаздачны канцэрт дзіцячых школ мастацтваў Мінска.

Дзіцячую музычную школу мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай прадставілі навучэнка аддзялення фартэпіяна Чэнь Хуайлэ (клас настаўніка Ірыны Валянцінаўны Бяганскай), струнны камерны аркестр навучэнцаў (кіраўнік Надзея Пятроўна Цэхановіч) і дзіцячы ўзорны хор «Тоніка» (кіраўнік Святлана Аляксандраўна Белая).