Віншуем Лаўрэатаў і Дыпламантаў Рэспубліканскага конкурсу піяністаў імя У.У. Алоўнікава!

6-7 мая 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў №2 г. Бабруйска імя У.У. Алоўнікава» прайшоў Рэспубліканскі конкурс піяністаў імя У.У. Алоўнікава.

У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел больш за 145 юных музыкаў з усёй Беларусі. Старшынёй журы конкурсу выступіў Ігар Алоўнікаў, сын У.У. Алоўнікава, народны артыст Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Віншуем навучэнцаў фартэпіяннага аддзялення нашай школы з паспяховым выступленнем!

У намінацыі «Фартэпіяны ансамбль» Лаўрэатамі І ступені сталі Сафія Велічкевіч і Міхаліна Гутнік (клас настаўнікаў Ірыны Валянцінаўны Бяганскай і Алены Алегаўны Кліменка)!

У намінацыі «Сола»Дар’я Шыпуль была ўдастоена звання Дыпламанта I ступені (клас настаўніка Алены Анатольеўны Дземідзенка)!

Зычым далейшых творчых поспехаў і дасягненняў!