29 красавіка 2023 года ў зале камернай музыкі адбыўся канцэрт навучэнцаў першага года навучання вакальна-харавога аддзялення «У музыку з радасцю!».
У выкананні юных музыкантаў прагучалі класічныя і сучасныя творы з фартэпіяннага і вакальна-харавога рэпертуару. У канцэрце прынялі ўдзел навучэнцы класаў настаўнікаў Г.У. Гарупы, Т.А. Камай, Л.А. Капшай, А.М. Нямцовай, Я.І. Гальцова, а таксама харавыя калектывы пад кіраўніцтвам М.М. Паўловіч (канцэртмайстар А. Пружаноўскі) і А.І. Беражной (канцэртмайстар Я. Манько).



