Канцэрт навучэнцаў аддзялення дадатковых інструментаў

11 красавіка 2023 года ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай адбыўся канцэрт навучэнцаў аддзялення дадатковых інструментаў.

Канцэрт адбыўся ў двух аддзяленнях. У першым аддзяленні навучэнцы, іх бацькі і госці мелі магчымасць пазнаёміцца з велічным гучаннем аргана. Прагучалі сачыненні І.К. Фішара, І.Л. Крэбса, Д. Скарлаці, І.С. Баха.

У другім аддзяленні канцэрта былі выкананы творы для фартэпіяна, мандаліны, гітары, саксафона.

У канцэрце прынялі ўдзел навучэнцы класаў Г.У. Гарупы, А.І. Тумелі, Т.А. Камай, І.П. Веліч, Д.А. Стец, С.А. Разько, А.А. Дземідзенка, Г.А. Квакіна, Н.С. Малышава, В.У. Громава, Г.Г. Ахметавай, А.Ю. Кузняцовай, А.А. Несцярэўскай. Вядучая канцэрта – Т.Л. Афоніна.