У пачатку красавіка ў горадзе Наваполацку прайшоў VII Міжнародны конкурс піяністаў «Музычная лілея».
На яго прыехалі юныя таленты з пяці абласцей нашай краіны, а таксама ўдзельнікі з расійскіх гарадоў-пабрацімаў г. Наваполацка – Арэхава-Зуева і Пушкін.
У гэтым годзе канкурсанты ігралі на інструменце прэміум-класа – легендарным нямецкім раялі «Blüthner».
Старшынёй журы выступіў Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Юры Гільдзюк.
Навучэнцы фартэпіяннага аддзялення нашай школы з поспехам выступілі на конкурсе і атрымалі заслужаныя ўзнагароды:
Юлія Шымчак – Лаўрэат II ступені (клас настаўніка Алены Анатольеўны Дземідзенка),
Іван Багдановіч – Лаўрэат III ступені (клас настаўніка Галіны Міхайлаўны Косцінай),
Дар’я Шыпуль – Дыпламант I ступені (клас настаўніка Алены Анатольеўны Дземідзенка)!
Віншуем з цудоўнымі дасягненнямі! Зычым далейшай творчай рэалізацыі на высокім прафесійным узроўні!








