5 красавіка 2023 года у 18.00 Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай запрашае на першы канцэрт з цыклу «ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЎСЁЙ СЯМ’І».
Праект будзе праходзіць з 5 красавіка па 17 траўня ў канцэртных залах «Верхні горад» і Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Ён уключае ў сябе шэраг тэматычных канцэртных праграм, прымеркаваных да Года міру і стварэння і Міжнароднага дня сям’і.
У першай канцэртнай праграме «СЯБРУЮЦЬ МУЗЫКА І ДЗЕЦІ!» выступяць навучэнцы класа аргана, салісты і творчыя калектывы вакальна-харавога аддзялення школы.
