24-26 сакавіка 2023 года у навучальнай установе «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага» прайшоў VII Адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на аркестравых інструментах імя М.К. Агінскага (група духавых і ўдарных інструментаў).
Навучэнцы Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай паспяхова выступілі на конкурсе.
У намінацыі «Ударныя інструменты» Сафія Пляганская (клас выкладчыка Аляксандры Сяргеўны Ганьковай, канцэртмайстар Эльдар Эльмаравіч Шырынаў) стала уладальніцай Дыплома III ступені!
У намінацыі «Трамбон» Сямён Рахлін (клас настаўніка Сяргея Анатольевіча Руткевіча, канцэртмайстар Дар’я Андрэеўна Кузьміна) таксама узнагароджаны Дыпломам III ступені!
Віншуем з добрым вынікам! Зычым новых творчых дасягненняў!



