21 сакавіка – дзень нараджэння вялікага нямецкага кампазітара Іагана Себасцьяна Баха.
Бах – аўтар больш за 1000 музычных твораў ва ўсіх значных жанрах свайго часу (акрамя оперы). Яго творчая спадчына інтэрпрэтуецца як абагульненне музычнага мастацтва барока.
Традыцыйна ў дзень нараджэння кампазітара ў Полацку ўрачыста адкрываецца конкурс юных піяністаў «БАХ і XXI стагоддзе».
Ён праходзіць у рамках Міжнароднага фестывалю старажытнай і сучаснай камернай музыкі (http://sophia.polotsk.museum.by/node/67073).
У гэтым годзе нашу сталіцу на конкурсе прадставілі навучэнцы Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай!
Па выніках конкурсу Таісія Маскалёва (клас настаўніка Алы Іосіфаўны Майстэр) стала Лаўрэатам I ступені,
Іван Багдановіч (клас настаўніка Галіны Міхайлаўны Косцінай) – Лаўрэатам II ступені!
Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з паспяховым выступленнем, зычым новых творчых дасягненняў!














