17 сакавіка 2023 года ў Мінску адбыўся IX Міжнародны фестываль-конкурс «Новыя Вяршыні-2023».
Навучэнка аддзялення мастацтва эстрады Кіра Даўгалёва (клас настаўніка Ірыны Аляксандраўны Мышкоўскай) у канцэртнай зале Палаца Чыгуначнікаў выканала кампазіцыю Марыі Ермаковай «Вятры». Па выніках конкурсных праслухоўванняў Кіра стала Лаўрэатам II ступені!
Віншуем з паспяховым выступленнем і зычым далейшых творчых дасягненняў!


