Міжнародны арт-цэнтр «Тваё мастацтва» (г. Санкт-Пецярбург) з 9 студзеня па 5 сакавіка 2023 года правёў Міжнародны фестываль мастацтваў «ТВОРЧЫ ПАЛЁТ».
Да ўдзелу арганізатары запрасілі аматараў мастацтва і прафесіяналаў сваёй справы незалежна ад узросту і рэгіёну пражывання.
Сярод пераможцаў – дуэт навучэнцаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай.
Аляксандра Навумовіч і Мар’яна Каляда (класы настаўнікаў Наталлі Анатольеўны Лянкевіч і Іны Іванаўны Брылеўскай) сталі Лаўрэатамі I ступені!
Віншуем з творчым дасягненнем і зычым далейшых поспехаў!




