З 5 па 7 чэрвеня 2023 года ў Мінску прайшоў Адкрыты конкурс выканаўцаў на гітары «Гітаралогія».
Ён праводзіўся ў васьмі ўзроставых катэгорыях і ў дзвюх намінацыях: класічная гітара, акустычная гітара.
Навучэнец аддзялення народных інструментаў школы Святаслаў Грынкевіч (настаўнік Аляксей Аляксандравіч Музычэнка) прыняў удзел у конкурсе і па выніках конкурснага праслухоўвання стаў Лаўрэатам ІІ ступені!
Віншуем Святаслава і яго настаўніка з высокім творчым дасягненнем!
