1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, Вялікі тэатр адчыніў свае дзверы вялікім, маленькім і самым маленькім гледачам і артыстам!
Бо з вядучымі артыстамі – аркестра, оперы і балета – на сцэну выйшлі… іх дзеці ў праграме «Тата, мама, я – музычная сям’я». Сярод іх – навучэнцы і нават настаўнікі Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай: джазавую кампазіцыю выканалі салістка оперы Алена Сала і яе дачка Лізавета Васількова (настаўнік па класе эстраднага фартэпіяна). Таксама на сцэну выйшлі навучэнец Фёдар Громаў (гітара) і яго тата – Уладзімір Громаў, сям’я артыстаў аркестра Акавіцкіх – Кацярыны і Паўла выканалі знакамітую «Ціхую ноч» разам з навучэнцамі струнна-смычковага аддзялення нашай школы Ульянай і Уладзіславам!
