З 1 па 31 траўня 2023 года ў Брэсцкім абласным Палацы культуры прафсаюзаў прайшоў III Рэспубліканскі конкурс «Вясёлка талентаў», у якім прынялі ўдзел салісты, ансамблі і шматлікія калектывы нашай краіны.
Вучні фартэпіяннага аддзялення школы Аляксандр Князь і Фёдар Курылін у намінацыі «Ансамблевае выканальніцтва. Дуэты» ўдастоены звання Лаўрэата II ступені!
Іх настаўнікі Таццяна Аляксееўна Камай і Таццяна Мікалаеўна Мікуліч адзначаны падзякамі конкурсу.
Віншуем вучняў з паспяховым выступленнем у конкурсе і дзякуем настаўнікам за высокі прафесіяналізм!


