Вечар польскай класічнай музыкі ў Доме сяброўства

30 траўня 2023 года ў Доме сяброўства адбылася вечарына польскай класічнай музыкі.

На мерапрыемстве прысутнічалі Старшыня Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова, а таксама Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі.

На сустрэчы прагучала класічная музыка ў выкананні настаўнікаў і навучэнцаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай.

Вучні фартэпіяннага і струнна-смычковага аддзяленняў школы пазнаёмілі слухачоў са сачыненнямі Генрыха Вагнера, Яна Тарасевіча, Міхаіла Ельскага, Міхаіла Клеафаса Агінскага, Фрыдэрыка Шапэна.

Вядучая канцэрта Таццяна Афоніна дапамагала ствараць камфортную атмасферу вечара, каменціруючы асаблівасці камернай музыкі кампазітараў.

Увазе гасцей была таксама прадстаўлена выстаўка твораў беларускіх мастакоў «Музыка душы».