Віншуем Хор старэйшых класаў – Лаўрэата IV Міжнароднага вакальна-харавога фестывалю-конкурсу «Песні, апаленыя вайной»!

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка завяршыўся IV Міжнародны вакальна-харавы фестываль-конкурс «Песні, апаленыя вайной», прысвечаны Году міру і стварэння.

Хор старэйшых класаў (кіраўнік Ірына Дзмітрыеўна Лоўчая, канцэртмайстар Дар’я Аляксандраўна Анцюкова) стаў Лаўрэатам II ступені!

Віншуем і зычым новых творчых поспехаў!