Вучні класа аргана Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай у гэтым навучальным годзе вядуць актыўную канцэртную дзейнасць. У рамках праекта «Дзіцячая акадэмія старажытнай музыкі» ў іх з’явілася рэдкая магчымасць пазнаёміцца са спецыфічнымі асаблівасцямі канцэртных інструментаў рознай мадыфікацыі.
18 траўня 2023 года, у Міжнародны дзень музеяў, юных арганістаў школы запрасілі ў канцэртную залу Сафійскага сабора старажытнага Полацка, дзе адбыўся арганны канцэрт «Майстэрня талентаў». У ім прынялі ўдзел арганісты-пачаткоўцы — навучэнцы дзіцячых музычных школ, сярод іх Ксенія Скітава-Станкевіч і Кацярына Янута (клас аргана Святланы Аляксандраўны Разько).


