Музычна-паэтычны вечар памяці Амара Хаяма

18 мая 2023 года грамадская арганізацыя «Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі» правяла музычна-паэтычную вечарыну, прысвечаную 975-годдзю з дня нараджэння Амара Хаяма з удзелам парламенцкай дэлегацыі Ірана.

Па запрашэнні Дома Дружбы на мерапрыемстве з канцэртнымі нумарамі выступілі навучэнцы школы Алі Ясак і Іван Талочка(клас гітары настаўніка Валерыя Уладзіміравіча Громава).