Канцэрт «У музыку з радасцю!»

Праект «ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЎСЁЙ СЯМ’І» Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска сабраў вакол сябе творчых актыўных удзельнікаў і гледачоў.

У выніку, у пяці канцэртных праграмах выступілі больш за 350 навучэнцаў. Іх выступленні ўбачылі каля 1000 гледачоў. Амаль 300 сем’яў прыйшлі ў канцэртныя залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі і «Верхні горад», каб падтрымаць сваіх дзяцей і правесці культурны вольны час разам. Аб’ядноўваючы сем’і, наша музычная школа ўнесла свой уклад у традыцыі стварэння і пераемнасці культурных сямейных каштоўнасцей.

17 траўня 2023 года праект «ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЎСЁЙ СЯМ’І» завяршыўся канцэртнай праграмай «У музыку з радасцю!». На сцэне канцэртнай залы «Верхні горад» сваё майстэрства прадэманстравалі навучэнцы класаў духавых і ўдарных інструментаў, эстраднага вакалу і інструментальнага выканальніцтва.