Вечар, прысвечаны Дню персідскай мовы

15 мая 2023 года ў Доме Дружбы прайшла вечарына, прысвечаная Дню персідскай мовы і дню нараджэння класіка персідскай літаратуры Абулькасіма Фірдаўсі з удзелам прадстаўнікоў пасольства Ірана.

Канцэртныя нумары ў выкананні навучэнцаў аддзялення духавых інструментаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай Рамана Зубакіна (кларнет), Данііла Васількевіча (саксафон) і канцэртмайстра Галіны Маратаўны Яхінай упрыгожылі мерапрыемства арыентальным каларытам музыкі Усходу.