5 мая 2023 года ў 18.00 Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай запрашае ў канцэртную залу «Верхні горад» на трэці канцэрт з цыклу «ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЎСЁЙ СЯМ’І». Канцэртную праграму «Я музыкантам стаць хачу!» прадставяць салісты і творчыя калектывы струнна-смычковага аддзялення школы.
