Віншуем Узорны хор «Тоніка» з удзелам у Міжнародным дзіцячым фестывалі-конкурсе «Мае героі. Музыка Перамогі»!

Узорны хор «Тоніка» прыняў удзел у Міжнародным дзіцячым фестывалі-конкурсе «Мае героі. Музыка Перамогі» (г. Масква), дзе быў адзначаны Сертыфікатам удзельніка. Кіраўнік хору – Святлана Аляксандраўна Белая ўзнагароджана падзякай за педагагічны талент і высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельніка.

Фестываль-конкурс праходзіў з 20 лютага да 10 красавіка. У гэтым годзе агульная колькасць удзельнікаў перавысіла 15 тысяч і ўпершыню за 6 гадоў правядзення конкурсу найбольшая колькасць творчых работ паступіла ў намінацыі «Вакал» – 6 637! Фестываль праводзіцца дабрачынным фондам вядомай тэлевядучай, Міс Сусвет Аксанай Фёдаравай у мэтах стварэння і прасоўвання культурна-асветніцкіх праграм і праектаў, накіраваных на захаванне і развіццё культурнай спадчыны, папулярызацыю сямейных каштоўнасцей і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.