У ДМШМ № 1 прайшоў V Мінскі адкрыты конкурс харавых і сольных спеваў «Вясновы спеў»

18 красавіка 2023 года Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай стала пляцоўкай для правядзення V Мінскага адкрытага конкурсу харавых і сольных спеваў «Вясновы спеў».

У канцэртных залах прайшлі конкурсныя праслухоўванні народных харавых калектываў і сольных выканаўцаў у намінацыях «Народныя харавыя спевы» і «Народныя сольныя спевы».