11 красавіка 2023 года адбыўся другі канцэрт праекта «Мары дзяцінства».
Салістамі праекта сталі лепшыя навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў Мінска, сярод іх Уладзіслаў Мацюшэнка (клас настаўніка Аляксея Леанідавіча Бягезы) і Лізавета Бяганская (клас настаўніка Ірыны Аляксандраўны Мышкоўскай). На сцэну вучні выйшлі ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Расоха.
У праграме прагучалі творы беларускіх аўтараў, а таксама сачыненні замежных кампазітараў.


