7 красавіка 2023 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбыўся канцэрт навучэнцаў ДМШМ горада Мінска.
Дзіцячую музычную школу мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай годна прадставілі навучэнцы фартэпіяннага аддзялення: Таісія Маскалёва (клас настаўніка Алы Іосіфаўны Майстар), Іван Багдановіч (клас настаўніка Галіны Міхайлаўны Косцінай) і Хуайлэ Чэнь (клас настаўніка Ірыны Валянцінаўны Бяганскай).
Ад усёй душы віншуем з паспяховым выступам!



