Віншуем Святаслава Грынкевіча – Лаўрэата VI адкрытага гарадскога конкурсу выканаўцаў на гітары «ГітАрт»!

29 сакавіка 2023 года ў горадзе Віцебску прайшоў VI адкрыты гарадскі конкурс выканаўцаў на гітары «ГітАрт».

Вучань аддзялення народных інструментаў школы Святаслаў Грынкевіч (настаўнік Аляксей Аляксандравіч Музычэнка) прыняў удзел у конкурсе і па выніках конкурснага праслухоўвання стаў Лаўрэатам I ступені!

Віншуем Святаслава і яго настаўніка з высокім творчым дасягненнем! Зычым заваявання новых музычных вяршыняў!