28 – 29 сакавіка 2023 года ў ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка» прайшоў другі тур VIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на цымбалах «Перазвоны». Конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях – «Сола» і «Малыя ансамблі (дуэт-трыа)» з уключэннем у праграму абавязковага твора – п’есы беларускага кампазітара.
Выступленне вучаніцы 6 класа ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай Анастасіі Голад (настаўнік Вольга Ізаокаўна Скобеюс, канцэртмайстар Ала Міхайлаўна Нямцова) высока ацанілі члены журы, узнагародзіўшы яе дыпломам Лаўрэата II ступені!
Віншуем Анастасію, яе настаўніка і канцэртмайстра з выдатным выступам! Зычым далейшых творчых поспехаў, невычэрпнага натхнення і вялікіх здзяйсненняў!


