28 сакавіка 2023 года на базе ДМШМ № 1 прайшоў метадычны семінар-практыкум «Развіццё пачуцця метрарытму на ўроках музычна-тэарэтычных дысцыплін», арганізаваны Мінскай гарадской метадычнай секцыяй па спецыяльнасці «Музычна-тэарэтычныя дысцыпліны».
На семінары быў праведзены абмен вопытам, назапашанымі напрацоўкамі, літаратурай, спасылкамі на інтэрнет-рэсурсы, паказаны цікавыя і карысныя практыкаванні, аўтарскія наглядныя дапаможнікі. Кожны ўдзельнік практыкума прадставіў свой погляд на тэму, сучасныя падыходы ў рабоце над развіццём рытмічнага пачуцця. Тэма семінара асвятлялася ў метадычных выступах, відэа-паказах працы з вучнямі. Некаторыя практыкаванні былі прадэманстраваны ў даступнай і нязмушанай форме на практыцы з удзельнікамі семінара.
Мерапрыемства прайшло ў творчай атмасферы ўзаемнага ўзбагачэння і выклікала вялікую цікавасць.













