17 сакавіка ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (г. Мінск) адбылася Музычна-паэтычная вечарына Дружбы Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі.
На канцэрце прысутнічалі Спадар Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Санц’яга Перэс Бенітэс, Спадарыня Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Андрэа Саласар, Спадар Дарадчык-Пасланнік Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Генры Майетонес, Спадар Дарадчык Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Жэрмана.
Музычна-паэтычную вечарыну падрыхтавала і правяла намеснік старшыні Таварыства Дружбы «Беларусь – Куба», дацэнт Мінскага Дзяржаўнага Лінгвістычнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Наталля Міхайлаўна Грышчанка.
У канцэрце прынялі ўдзел навучэнцы Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска: Вера Кузьміна, Ева Лемяшэўская, Павел Прымакоў (клас настаўніка Святланы Аляксандраўны Разько), а таксама ансамблі: Арцём Хаменка (віяланчэль) і Аліса Прымакова (фартэпіяна), Марыя Малевіч (віяланчэль) і Кацярына Янута (клас настаўнікаў Валянціны Яўгенаўны Гарбацікавай і Святланы Аляксандраўны Разько).











Агенцтва «Мінск-Навіны» – https://minsknews.by/kubinskaya-poeziya-tvoreniya-vagnera-i-glebova-v-dome-druzhby-proshel-konczert/
Відэа канцэрта – https://www.youtube.com/watch?v=WotIhXqMzD0https://www.youtube.com/watch?v=8Lt1315UB-A