Канцэрт «Вясновы калейдаскоп»

6 сакавіка 2023 года адбыўся канцэрт навучэнцаў фартэпіяннага аддзялення «Вясновы калейдаскоп».

Праграма музычнага вечара была вельмі насычанай і разнастайнай. Нібы ў калейдаскопе мяняліся мастацкія вобразы і гарманічныя фарбы. Усе творы – ад невялікіх п’ес да складаных твораў П. Чайкоўскага, Э. Грыга, Ф. Шапэна і Ф. Ліста – былі добра падрыхтаваны і выдатна выкананы вучнямі. У канцэрце былі прадстаўлены творы кампазітараў XIX, XX і XXI стагоддзяў, напісаныя ў розных жанрах і стылях. Акрамя сольных нумароў прагучалі два фартэпіянныя дуэты.

Выдатную атмасферу музычнага свята стварала вядучая канцэрта – Таццяна Леанідаўна Афоніна, а дадаткам былі вясновы настрой, усмешкі і радасць ад узаемных зносін.