З 26 снежня па 31 студзеня 2023 года ў Віцебску праходзіў IX адкрыты конкурс вакалістаў і інструменталістаў «СЕМІЦВЕЦІК».
Заснавальнікі конкурса: аддзел культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзел па адукацыі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. Арганізатар конкурсу – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя А.В. Багатырова г. Віцебска».
У намінацыі «Ансамбль» Група А (7-10 гадоў) – Арцём Хаменка і Аліса Прымакова, навучэнцы 2 класа Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска, сталі Лаўрэатамі ІІ ступені!
У намінацыі «Ансамбль» Група В (11-13 гадоў) – Марыя Малевіч і Кацярына Янута, навучэнцы 5 класа Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска, сталі Лаўрэатамі ІІ ступені!
Віншуем нашых навучэнцаў і іх выкладчыкаў, Валянціну Яўгенаўну Гарбацікаву і Святлану Аляксандраўну Разько, і зычым ім новых творчых перамог!



