17 лютага 2023 года адбыўся вочны тур музычна-тэарэтычнай алімпіяды фестывалю-конкурсу «ЗЛАТАГОРСКАЯ РАДУГА»!
Цікавасць да мерапрыемства праявілі педагагічныя калектывы дваццаці васьмі Дзіцячых музычных школ мастацтваў з Мінска, Брэста, Магілёва, Бабруйска, Смаргоні, Слоніма і іншых населеных пунктаў нашай краіны, а таксама Дзіцячай музычнай школы імя А.П. Барадзіна Масквы і цэнтра практыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі.
У конкурсных іспытах прынялі ўдзел каля 300 удзельнікаў, з іх больш як 270 хлопчыкаў і дзяўчынак прайшлі іспыты ў вочнай форме.
Яны прадэманстравалі свае веды і навыкі па сальфеджыа і музычнай літаратуры.
У складзе журы працавалі вопытныя выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі: Святлана Пятроўна Рудэнка, Ларыса Яўгенаўна Кавалёнак, Вольга Чаславаўна Белюць і выкладчыца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ірына Вячаславаўна Сырыца.
19 лютага з алімпіяднымі заданнямі ў дыстанцыйным фармаце паспяхова справіліся тыя вучні, якія не змаглі прысутнічаць на мерапрыемстве вочна.
Канчатковыя вынікі будуць вядомы 21 лютага і апублікаваны на сайце школы.





