Канцэрт арганнай музыкі ў Жодзіне

12 лютага 2023 года навучэнцы арганнага класа Святланы Аляксандраўны Разько выступілі з канцэртам у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай, г. Жодзіна.

Вучні арганнага класа школы традыцыйна актыўна канцэртуюць. Некаторыя з іх раней выступалі ў касцёле св. Сімяона і св. Алены, у касцёле св. Роха ў Мінску, Маці Божай Ружанцовай і св. Дамініка ў Ракаве, Божага Цела ў Нясвіжы, у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, у касцёле Святога Міхала ў Навагрудку.

Відэа можна паглядзець па спасылцы –https://www.youtube.com/@MsRezko/featured