Віншуем Узорны хор «ТОНІКА» – уладальніка Гран-Пры Міжнароднага конкурсу інструментальнага і вакальнага мастацтва, прысвечанага творчасці С.В. Рахманінава!

Узорны хор «ТОНІКА» (кіраўнік – С.А. Белая) стаў уладальнікам Гран-Пры ў намінацыі «Вакальнае мастацтва (хоры)» Міжнароднага конкурсу інструментальнага і вакальнага мастацтва, прысвечанага творчасці С.В. Рахманінава (г. Масква).

Святлана Аляксандраўна была ўзнагароджана падзякай за высокае педагагічнае майстэрства.

Віншуем з перамогай! Зычым творчых поспехаў і новых дасягненняў!