Трое ўдзельнікаў, якія паспяхова прадставілі нашу школу на адборачным этапе праекта «Мары дзяцінства», выступяць у фінале з заслужаным калектывам «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга».
Канцэрты запланаваны на вясну 2023 года.
Зычым плённай падрыхтоўкі навучэнцам:
Уладзіславу Мацюшэнку (ударная ўстаноўка),
Дзмітрыю Дзееву (ксілафон),
Лізавеце Бяганскай (вакал)!