14 студзеня 2023 года ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І. Глінкі адбыўся заключны этап Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Дыялог культур».
Конкурсныя спаборніцтвы праходзілі ў два туры ў вочнай форме. Па выніках фіналу два навучальныя калектывы школы сталі лаўрэатамі конкурсу.
Віншуем ансамбль «Акцэнт» (кіраўнік Вольга Фёдараўна Калядка, канцэртмайстар Таццяна Аляксееўна Камай) – Лаўрэата II ступені,
Камерны аркестр (кіраўнік Надзея Пятроўна Цехановіч, канцэртмайстар Яўген Ігаравіч Гальцоў) – Лаўрэата III ступені!
Зычым далейшых паспяховых выступаў і творчага натхнення!




