Прыемнай падзеяй для ДМШМ №1 у пачатку 2023 года стала чарговая перамога ў конкурсе.
Узорны хор «ТОНІКА» (кіраўнік С.А. Белая, канцэртмайстар Д.А. Стэц) стаў Лаўрэатам I ступені Міжнароднага конкурсу харавога мастацтва «BELCANTO» (г. Масква)!
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міжнародны цэнтр падтрымкі творчасці і талентаў «Art victory». Яго мэтамі з’яўляюцца выяўленне і падтрымка найбольш таленавітых дзяцей і моладзі ў галіне харавога мастацтва.
Конкурс праводзіўся дыстанцыйна. У ім прынялі ўдзел дзіцячыя і маладзёжныя, прафесійныя і аматарскія харавыя калектывы і ансамблі.
Святлана Аляксандраўна была ўзнагароджана падзякай за высокае педагагічнае майстэрства.
Ад усёй душы віншуем і зычым новых перамог!


