24 снежня 2022 года ў Малой зале школы ў святочных абставінах прайшоў «КЛАСНЫ канцэрт» вучняў, якія навучаюцца на аддзяленні струнных народных інструментаў.
У ім прынялі ўдзел навучэнцы класаў настаўнікаў Вольгі Фёдараўны Калядка, Аксаны Юр’еўны Кузняцовай і маладыя спецыялісты школы: Анастасія Андрэеўна Данілава, Дар’я Ігараўна Чэрнікава і Назар Сяргеевіч Малышаў.
Салісты і ансамблі пры падтрымцы выдатных канцэртмайстраў Таццяны Аляксееўны Камай і Дар’і Андрэеўны Кузьміной не толькі выдатна выступілі, але і атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза!
Бацькі і госці парадаваліся за юных музыкаў! Канцэрт задаў святочны настрой напярэдадні доўгачаканых зімовых канікулаў!



