Марафон канцэртаў у ДМШМ № 1

Юныя піяністы, скрыпачы і віяланчэлісты, навучэнцы вакальна-харавога, народнага і духавога аддзяленняў, якія 1 верасня з трапятаннем пераступілі парог нашай школы і пачалі сваё падарожжа ў Музыку, парадавалі сваіх самых дарагіх і блізкіх гледачоў першымі выступленнямі!

Марафон канцэртаў «Прысвячэнне ў першакласнікі» быў праведзены ў школе на гэтым тыдні. Святочная, творчая і эмацыйная атмасфера панавала на ўсіх канцэртных пляцоўках.

А візіт сапраўднага Дзеда Мароза і Снягуркі падарыў незабыўны навагодні настрой усім удзельнікам і гледачам!

У добры шлях, юныя музыканты!