21 снежня 2022 года ў Вялікай зале ДМШМ № 1 зноў загучаў голас аргана. Гэты інструмент, вядомы з часоў антычнасці, ва ўсе часы прыцягваў выканаўцаў і слухачоў сваім аб’ёмным аркестравым гучаннем.
Нягледзячы на складанасць выканальніцкай тэхнікі, сёння ён таксама збірае вялікую колькасць прыхільнікаў сярод дзяцей і дарослых. Навучэнцы нашай школы маюць рэдкую магчымасць вучыцца ігры на аргане. Гэта дае ім дадатковыя перспектывы для навучання на гэтым інструменце ў будучыні.
Канцэрт арганнай музыкі – гэта другі канцэрт аддзялення дадатковых інструментаў. Вучнямі аддзялення (клас С.А. Разько і К.В. Нікалаевай) былі выкананы кампазіцыі як старажытных, так і сучасных аўтараў розных краін – І.С. Баха, І.К.Ф. Фішэра, Д. Скарлаці, І.Л. Крэбса, А.Ф. Хэсэ, Ф.Т. Рыхтэра, М.А. Шуха і інш.
Вядучая канцэрта Т.Л. Афоніна прыводзіла цікавыя факты, стылявыя і эпахальныя паралелі ў творчасці кампазітараў. Вучні ж парадавалі высокай якасцю выканання. З дапамогай сваіх настаўнікаў, якія асіставалі ў пераключэнні арганных рэгістраў, дзеці паказалі добры ўзровень валодання тэхнікай ігры на аргане, а таксама ўсю глыбіню і змястоўнасць гэтай музыкі.











