Канцэрт вакальнай і харавой музыкі навучэнцаў фартэпіяннага і вакальна-харавога аддзяленняў

21 снежня 2022 года адбыўся канцэрт вакальнай і харавой музыкі, у якім прынялі ўдзел навучэнцы фартэпіяннага і вакальна-харавога аддзяленняў. Навучальны хор (кіраўнік І.Д. Лоўчая, канцэртмайстар П.В. Фраловіч) выканалі сачыненні М. Сматэка, Ц. Кюі, А. Атрашкевіч, Л. Марчанка і інш.

Юныя выканаўцы падарылі ўсім слухачам святочны настрой і самі атрымалі незабыўныя эмоцыі, спяваючы разам!