17 снежня 2022 года ў г. Іўе на базе ДУА «Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў IV адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці «Крыштальная сняжынка».
206 юных канкурсантаў паказвалі сваё майстэрства ў наступных намінацыях: «вакальна-харавы жанр», «інструментальны жанр», «мастацкае слова».
Вучні ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай таксама прынялі ўдзел у конкурсе і атрымалі выдатную перамогу! Самую высокую ўзнагароду атрымаў Данііл Васількевіч (клас настаўніка Генадзя Іванавіча Забары, канцэртмайстар Галіна Маратаўна Яхіна) – ён стаў уладальнікам Гран-Пры!
Соф’я Ярмошка (клас настаўніка Ніны Аляксееўны Ільюшчанкавай) – Лаўрэат II ступені!
Віншуем Данііла і Соф’ю з перамогай! Зычым заваявання новых музычных вяршыняў!


